Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2020, 09:03

Мерапрыемствы да Дня Перамогі і эпідсітуацыю абмеркавалі на нарадзе ў Лукашэнкі

4 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мерапрыемствы да Дня Перамогі і эпідсітуацыю абмеркавалі 3 мая на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як мы з вамі і дамаўляліся раней, нашу невялікую нараду прысвяцім двум пытанням. Першае - абмяркуем мерапрыемствы да Дня Перамогі, якія мы раней запланавалі правесці. Паспрабуем абмеркаваць тыя праблемы, якія існуюць у сувязі з гэтым. І пасля гэтага будзе прынята адпаведнае рашэнне. Другое - здароўе людзей - якая ў нас сітуацыя на сённяшні дзень", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: у Беларусі ўдаецца стрымліваць захваральнасць у цэлымЛукашэнка: у Беларусі ўдаецца стрымліваць захваральнасць у цэлым
Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што план мерапрыемстваў да Дня Перамогі быў прадстаўлены даўно. "Мы пакуль рухаемся ў гэтым плане. Больш таго, больш шырока разглядалі мерапрыемствы ў сувязі з вучэннямі НАТА ля нашых граніц. Мы, па-мойму, ні на міліметр не адступілі ад таго плана, які з вамі намецілі ў плане рэагавання на тыя мерапрыемствы, якія Паўночнаатлантычны блок планаваў ля нашых граніц. Праўда, крыху адкарэкціравалі пасля таго, калі было заяўлена, што НАТА не плануе маштабных мерапрыемстваў, як гэта было раней. Адпаведна, і мы больш стрымана рэагавалі на гэта", - заявіў Прэзідэнт.

"Яны паміралі дзеля нас" - Лукашэнка аб важнасці правядзення парада ў Дзень Перамогі"Яны паміралі дзеля нас" - Лукашэнка аб важнасці правядзення парада ў Дзень Перамогі
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын

Паводле яго слоў, некаторыя вайсковыя падраздзяленні цяпер знаходзяцца на палігонах, прадаўжаюць вучэнні. "Але ў асноўным войскі вернуты ў казармы - месцы пастаяннай дыслакацыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Фота Юрыя Арэшкіна

Лукашэнка: галоўнае для нас сёння - гэта лячэнне людзей - пнеўманііЛукашэнка: галоўнае для нас сёння - гэта лячэнне людзей - пнеўманіі
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у гэтым плане галоўнае нават не колькасць выяўленых людзей, у якіх дыягнаставалі каранавірус, а менавіта сітуацыя па пнеўманіях.
Лукашэнка: сродкаў аховы і лякарстваў у Беларусі хапаеЛукашэнка: сродкаў аховы і лякарстваў у Беларусі хапае
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вырашаны ўсе неабходныя пытанні, звязаныя не толькі з бяспекай урачоў у бальніцах, але і на іншых узроўнях.
Лукашэнка: у Беларусі заняты ўсяго 10 працэнтаў апаратаў ШВЛ ад тых, што ёсць у наяўнасціЛукашэнка: у Беларусі заняты ўсяго 10 працэнтаў апаратаў ШВЛ ад тых, што ёсць у наяўнасці
"Па пнеўманіі, што я вельмі кантралюю, заняты ўсяго 10 працэнтаў ад наяўнасці апаратаў. У нас сёння на ШВЛ крыху больш за 200 чалавек. А апаратаў ШВЛ - 2,5 тыс. плюс паўтары тысячы наркозна-дыхальных, калі гэта патрэбна будзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Агульная смяротнасць у Беларусі зніжаецца, а памерлых ад COVID-19 у 5 разоў менш, чым ад алкаголюАгульная смяротнасць у Беларусі зніжаецца, а памерлых ад COVID-19 у 5 разоў менш, чым ад алкаголю
"Але самае галоўнае, што колькасць загінулых зніжаецца квартал да квартала мінулага года, красавік да красавіка мінулага года і гэтак далей", - падкрэсліў беларускі лідар.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі