Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2020, 10:15

"Яны паміралі дзеля нас" - Лукашэнка аб важнасці правядзення парада ў Дзень Перамогі

4 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае глыбокае ідэалагічнае і эмацыянальнае значэнне парада ў гонар 75-годдзя Перамогі. Аб гэтым ён заявіў 3 мая на нарадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павінен сказаць, што мы не можам адмяніць парад. Проста не можам. Я доўга над гэтым думаў. Вядома, гэта эмацыянальная, глыбока ідэалагічная рэч. Трэба помніць, што тыя людзі (удзельнікі вайны. - Заўвага БЕЛТА) паміралі, можа, і ад вірусаў, іншых хвароб. Але яны гэта не адчувалі часам і аб гэтым не думалі. І паміралі яны дзеля нас, як бы гэта пафасна ні гучала. І падумайце, што скажуць людзі. Можа, не адразу, праз дзень, праз два пасля гэтага, - скажуць, што спалохаліся", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў арганізатараў, што калі будзе прынята гэта прапанова, то "нікога цягнуць на гэта мерапрыемства не трэба". "Не хочуць людзі, баяцца, берагуць здароўе - мы гэта зразумеем. Дастаткова сёння жадаючых - тысячы і тысячы людзей хочуць, каб гэта мерапрыемства прайшло", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што сярод жадаючых наведаць парад ёсць і ветэраны Узброеных Сіл. "Удзельнікаў вайны засталося зусім няшмат. Яны разумеюць, і мы павінны іх зберагчы. Хоць яны і першыя запатрабавалі, каб іх прывезлі на гэта мерапрыемства. Зразумела, што ім ужо за 90. Падумаем, як з імі быць. Я прытрымліваюся сваёй тактыкі - старых людзей трэба паберагчы. Мы ўсе бачым, што ўсе гэтыя інфекцыі перш за ўсё чапляюцца за старых, хоць хварэюць і маладыя. Таму нікога на гэта масавае мерапрыемства цягнуць не трэба", - сказаў Прэзідэнт.

"Мяне вельмі хвалюе, што людзі не адобраць, калі мы, спалохаўшыся, разбрыдзёмся па норах. І наогул, Беларусь - гэта жывы помнік той вайны. І я думаю, што ў гэты дзень тут маглі б прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым адзначыў, што асобныя расійскія дэпутаты і сенатары таксама выказалі жаданне наведаць парад у Мінску. "Мы вітаем гэта. Няхай прыязджаюць. Калі трэба для гэтага выдзеліць сродкі сувязі, мы забяспечым. У нас аэрапорт адкрыты. Думаю, мы з кіраўніцтвам Расіі дамовімся аб пералёце жадаючых пабываць у нас. Мы ад нашых сяброў і братоў не закрываем дзверы", - запэўніў беларускі лідар.

У цэлым Прэзідэнт упэўнены, што парад - гэта не самае небяспечнае з пункту гледжання эпідэміёлагаў і вірусолагаў мерапрыемства. "Таму што яно будзе арганізавана як належыць. Аб гэтым мы пазней скажам. Магчыма, і з трыбуны гэтага парада", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ні ў мінулыя, ні ў наступныя святы і выхадныя дні абмежаванняў у краіне не ўводзілася, і людзі самі вырашалі, дзе ім быць. "І трэба адзначыць, мы гэта заўважылі, людзі вельмі акуратна ставяцца да свайго здароўя. Неяк разгрупаваліся. Не было гэтага збору людзей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі