Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2020, 09:11

Лукашэнка: галоўнае для нас сёння - гэта лячэнне людзей - пнеўманіі

4 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць звярнуць увагу на лячэнне пнеўманій ва ўмовах існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аналізуючы ўсю сітуацыю, нам асаблівую ўвагу, што мы сёння і робім, трэба звярнуць на пнеўманіі. У нас назіраецца (няхай на 40-50 чалавек за 4 месяцы) прырост пнеўманій да ўзроўню мінулага года. Так, гэта проста мізэр пры нашай сістэме аховы здароўя, але пнеўманіі крыху падраслі. Думаю, па годзе гэта сітуацыя выраўняецца і гэтак далей. І мы бачым, што галоўнае для нас сёння - гэта лячэнне людзей - пнеўманіі. Прашу гэта мець на ўвазе. Для мяне гэта пытанне нумар адзін. І я вельмі сур'ёзна кантралюю гэтыя працэсы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у гэтым плане галоўнае нават не колькасць выяўленых людзей, у якіх дыягнаставалі каранавірус, а менавіта сітуацыя па пнеўманіях.

"Чым больш мы тэсціруем людзей, а цяпер мы выйшлі на 9,5-10 тыс. штосутачна тэсціруемых, тым больш мы атрымліваем з вірусам. Гэта недзе ў раёне 9 працэнтаў ад тэсціруемых. Я ўлічваю гэта, гляджу гэту дынаміку. Тым больш я папрасіў ад вас прагноз. І вы мне далі прагноз паўтара-два месяцы таму, як будуць развівацца гэтыя хваробы. І я кантралюю, наколькі вы мне дакладна выдалі прагноз", - адзначыў беларускі лідар.

"Не заўсёды тэсты даюць дакладны паказчык. І ўжо мне з розных месцаў - бальніц, лабараторый - прыходзіць гэта інфармацыя. Ну, на хаду рабілі ўсе тэсты. І ўжо тэсты на антыцелы пачалі рабіць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі