Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2020, 09:21

Лукашэнка: у Беларусі заняты ўсяго 10 працэнтаў апаратаў ШВЛ ад тых, што ёсць у наяўнасці

4 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі заняты ўсяго 10 працэнтаў апаратаў ШВЛ ад тых, што ёсць у наяўнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 мая на нарадзе аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я гляджу кожныя суткі інфармацыю. Сёння атрымаў. Таксама 9 працэнтаў у нас ад тэсціруемых (выяўлена выпадкаў захворвання на COVID-19 ад колькасці зробленых тэстаў. - Заўвага БЕЛТА). Па пнеўманіі, што я вельмі кантралюю, заняты ўсяго 10 працэнтаў ад наяўнасці апаратаў. У нас сёння на ШВЛ крыху больш за 200 чалавек. А апаратаў ШВЛ - 2,5 тыс. плюс паўтары тысячы наркозна-дыхальных, калі гэта патрэбна будзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама заявіў, што ад агульнай колькасці пнеўманій толькі ў 30 працэнтаў дыягнаставаны COVID-19. "Гэта таксама вельмі добры паказчык. Таму я сёння прэтэнзій ні да Міністэрства аховы здароўя, ні да галоўных урачоў бальніц не прад'яўляю. Мы дакладна выпрацавалі сістэмы лячэння інфіцыраваных людзей", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі