Сцяг Нядзеля, 26 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 чэрвеня 2021, 13:08

Лукашэнка: Жыровіцкі манастыр - святыня для вернікаў з усяго свету

25 чэрвеня, Жыровічы /Кар. БЕЛТА/. Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр з'яўляецца святыняй для вернікаў з усяго свету. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з духавенствам у Жыровіцкім мужчынскім манастыры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Жыровічы - святыня праваслаўнага свету, беларускіх вернікаў і не толькі. Тут пабывалі і заўсёды будуць прыязджаць людзі з усяго свету", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, на працягу трох гадоў тэрыторыю манастыра і сам аграгарадок прывядуць не проста ў належны выгляд, а зробяць сапраўдную жамчужыну.

"Мы разам нямала зрабілі: пабудавалі нямала храмаў, адраджаем прыходы, адкрываем нядзельныя школы, аднаўляем святыні беларускай зямлі. Тут нямала зроблена, але трэба закончыць, каб гэта жамчужына (Жыровіцкі манастыр. - Заўвага БЕЛТА) атрымала адпаведную агранку. Месца цудоўнае", - заявіў Прэзідэнт. Ён даручыў аб'явіць конкурс на аднаўленне і мадэрнізацыю манастыра і храмаў і ўжо да канца года пачаць рэалізоўваць той з праектаў, які пераможа ў конкурсе.

Асобна кіраўнік дзяржавы адзначыў неабходнасць стварэння камфортных умоў для навучання ў духоўнай семінарыі, размешчанай на тэрыторыі манастыра. "Трэба паглядзець, што мы яшчэ не зрабілі для семінарыстаў. Будучыя свяшчэннаслужыцелі - гэта не толькі аснова праваслаўнай царквы, але і значны камень у фундаменце беларускай дзяржаўнасці. Яны павінны дастойна навучацца і дастойна тут жыць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі больш падрабязна расказаў журналістам, як плануецца рэстаўрыраваць аб'екты манастыра. У рамонце, паводле яго слоў, мае патрэбу галоўны храм манастыра - Свята-Успенскі сабор. Тут неабходна адрэстаўрыраваць унутранае ўбранне, абнавіць роспісы і адрамантаваць дах.

"Далей у планах - будаўніцтва новай званіцы, якая павінна быць высокай і велічнай і надаць яшчэ большую значнасць манастыру", - сказаў мітрапаліт.

Добраўпарадкавана будзе і тэрыторыя манастыра, а таксама сам аграгарадок. "Каб у людзей яшчэ на пад'ездзе да манастыра складваліся адпаведныя ўражанні і настрой", - дадаў Патрыяршы Экзарх.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі