Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2022, 14:07

Лукашэнка: жнівень-верасень трэба прысвяціць вёсцы

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў жнівень-верасень прысвяціць вёсцы, у тым ліку дапамагчы, дзе гэта неабходна, працоўнымі рэсурсамі, падключыць гараджан. Аб гэтым ён заявіў на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Там, дзе трэба гораду падставіць плячо вёсцы, трэба гэта зрабіць. Я прасіў, каб старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў сёння на гэтай размове прысутнічалі. Яны прысутнічаюць усе. Ад горада-героя Мінска да невялікіх гарадоў і пасёлкаў. Дапамажыце, калі гэта трэба. Прытым усім, чым трэба, дапамажыце. І палівам, і грашыма, і людзьмі", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што некаторыя прамысловыя прадпрыемствы цяпер не задзейнічаны на поўную магутнасць. "Накіруйце ў дапамогу вёсцы адпаведныя працоўныя рэсурсы", - распарадзіўся Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу і на пытанне арганізацыі працэсу ў ходзе ўборачнай кампаніі. "Усё мы можам, але часам у нас не хапае дысцыпліны. Патрэбны рэзультат. А рэзультат - гэта дысцыпліна. І працэс павінен быць арганізаваны ад поля да прылаўка", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі