
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна істотна паскорыць інтэлектуальную мадэрнізацыю беларускай эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 студзеня на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам у бліжэйшыя гады трэба істотна паскорыць інтэлектуальную мадэрнізацыю нашай эканомікі. Толькі пры такой стратэгіі магчымы прарыў, які забяспечвае новую якасць жыцця. І, я нават сказаў бы, выжывальнасць любога грамадства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Каб вы разумелі вастрыню моманту. Сёння навука азначае незалежнасць дзяржавы. Тэхналогіі захапілі свет, а краіны, якія валодаюць імі, не проста багацеюць, але ўжо дыктуюць правілы жыцця, актыўна фарміруюць новае светаўладкаванне. І суровая праўда жыцця ў тым, што мы вымушаны змагацца за сваё месца ў новым высокатэхналагічным свеце", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.-0-