Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 красавіка 2021, 17:44

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з ахвярамі цыклону ў Інданезіі

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і значнымі разбурэннямі ў выніку трапічнага цыклону ў правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі навіну аб гэтай трагедыі. "Ад імя ўсіх беларусаў і сябе асабіста дазвольце выказаць шчырае спачуванне і словы падтрымкі вам, родным і блізкім загінулых, а таксама народу Інданезіі", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і аднаўлення закранутых стыхіяй рэгіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі