Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2022, 15:17

Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю каралевы Лізаветы II

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні Каралю Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Карлу III, народам Злучанага Каралеўства, а таксама краін Садружнасці, адрасаваў словы падтрымкі членам каралеўскай сям'і ў сувязі са смерцю Каралевы Лізаветы II. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сямідзесяцігадовая эпоха праўлення Яе Вялікасці стала сімвалам сапраўднага служэння свайму народу, залогам стабільнасці і дабрабыту Злучанага Каралеўства і краін Садружнасці на доўгія гады. Яна звязала пакаленні, якія не раз з гонарам і годнасцю пераадольвалі самыя нялёгкія выпрабаванні. Нават у найбольш цяжкія часы дзяржаўная мудрасць і аўтарытэт Лізаветы II заўсёды давалі магчымасць узняцца над палітычнай кан'юнктурай, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У Рэспубліцы Беларусь з глыбокай павагай і адказнасцю ставяцца да маральнага запавету Яе Вялікасці аб безальтэрнатыўнасці далейшага руху чалавецтва па шляху добрасуседства і міласэрнасці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі