Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 ліпеня 2020, 11:28

Лукашэнка ўпэўнены ў правільнасці курсу на стварэнне надзейнай сістэмы нацбяспекі

28 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў правільнасці курсу на стварэнне надзейнай сістэмы нацыянальнай бяспекі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі пры наведванні вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пабываўшы нядаўна ў 38-й дэсантна-штурмавой і 103-й паветрана-дэсантнай брыгадах, 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння, я ўбачыў добра аснашчаныя мабільныя воінскія падраздзяленні, якія адпавядаюць духу часу. Чарговы раз пераканаўся ў правільнасці курсу на стварэнне надзейнай сістэмы нацыянальнай бяспекі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра пачатак 90-х гадоў, развал Савецкага Саюза і першыя крокі Беларусі да суверэнітэту і незалежнасці. "Тады бяздумна разбураліся сілавыя органы і ператваралася ў металалом баявая тэхніка, масава звальняліся высакакласныя ваенныя прафесіяналы, вымушаныя дзеля пражыцця сваіх сем'яў згаджацца на самую нізкааплатную работу. Грашовае забеспячэнне афіцэраў, якія засталіся ў армейскім страі, скарацілася ў некалькі разоў. Камандзір узвода ў тыя гады атрымліваў да $15, камандзір палка - $35", - адзначыў Прэзідэнт.

"Было цяжка, складана, але мы пераадолелі гэты перыяд і выстаялі. Мы выбралі правільныя арыенціры і можам сказаць, што сістэма нашай нацыянальнай бяспекі створана намаганнямі ўсяго нашага народа. Нам ніхто нічога не падарыў, і мы нікому нічым не абавязаны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Лукашэнка пра вулічныя акцыі: нікому не дазволена штурхаць нагамі праваахоўнікаўЛукашэнка пра вулічныя акцыі: нікому не дазволена штурхаць нагамі праваахоўнікаў
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з узорамі ваеннай тэхнікі, якія знаходзяцца на ўзбраенні ўнутраных войскаў і АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама.
Лукашэнка: беларуская армія сёння - гэта кампактныя Узброеныя СілыЛукашэнка: беларуская армія сёння - гэта кампактныя Узброеныя Сілы
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што за мінулыя гады вельмі шмат зроблена для Узброеных Сіл і гэты падыход робіць краіну больш магутнай і моцнай.
Лукашэнка заяўляе аб далейшай падтрымцы ваеннаслужачых з боку дзяржавыЛукашэнка заяўляе аб далейшай падтрымцы ваеннаслужачых з боку дзяржавы
"Першае месца ў забеспячэнні жыллём у будучай пяцігодцы будзе: А - шматдзетным, Б - ваеннаслужачым, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Будзем рабіць усё для таго, каб вы жылі не горш".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі