Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2022, 15:59

Лукашэнка ўдастоіў беларускіх чэкістаў дзяржаўных узнагарод

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі краіны. Узнагароджанне адбылося ў рамках праведзенай у Палацы Незалежнасці сустрэчы з кіруючым і аператыўным складам органаў дзяржбяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як прапанаваў старшыня КДБ, мы павінны, і я з задавальненнем гэта раблю, адзначыць літаральна некалькі чалавек нашых чэкістаў, узнагародзіўшы іх дзяржаўнымі ўзнагародамі", - адзначыў Прэзідэнт перад уручэннем узнагарод.

Як паведамлялася БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы на праведзенай сустрэчы выказаўся на тэму абстаноўкі ўнутры і вакол Беларусі. Размова ў тым ліку ішла аб процідзеянні спробам Захаду расхістаць сітуацыю ў Беларусі, аб процідзеянні санкцыйным мерам, дамоўленасцях па развіцці супрацоўніцтва з Расіяй. Закрануў Прэзідэнт і тэматыку ваеннай бяспекі, і чарговы раз падкрэсліў, што беларускія войскі не плануюць прымаць удзел у расійскай спецаперацыі на тэрыторыі Украіны.

"Я запрасіў вас у гэту залу для сур'ёзнай мужчынскай размовы (такая размова нядаўна адбылася з кіруючым складам Міністэрства абароны), - адзначыў кіраўнік дзяржавы ў пачатку мерапрыемства. - Размова па справе, кароткая, і я вельмі спадзяюся, што яна будзе рэзультатыўнай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка ў пачатку сустрэчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі