Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2022, 20:04

Лукашэнка: тры дні таму Украіна спрабавала атакаваць Беларусь, але мы здолелі перахапіць усе ракеты

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі дзён таму беларускія комплексы проціпаветранай абароны перахапілі ўкраінскія ракеты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нас правакуюць. Павінен вам далажыць: тры дні таму, можа, крыху больш, з тэрыторыі Украіны спрабавалі нанесці ўдар па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Беларусі. Але, дзякуй богу, проціпаветранымі комплексамі "Панцыр" удалося перахапіць усе ракеты, якія былі пушчаны Узброенымі сіламі Украіны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Што гэта такое? Я клятвенна вас запэўніваю: ніводны салдат Беларусі на тэрыторыі Украіны не ваюе".

Прэзідэнт нагадаў, як ва Украіне былі захоплены ў палон некалькі дзясяткаў беларускіх дальнабойшчыкаў. Аўтамабілі ў іх былі адабраны, два вадзіцелі загінулі. "А потым сказалі, што гэта была бамбёжка расіян, і яны загінулі. Павыразалі ў загінулых людзей з трупаў органы, каб не было відаць, што яны застрэлілі. Але нашы разабраліся. Гэта што, нацыяналізм? Гэта нацызм? Гэта фашызм", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Беларускія спецслужбы тады правялі аперацыю па вызваленні вадзіцеляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі