Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2021, 13:12

Лукашэнка спачувае Прэзідэнту Лівана ў сувязі з гібеллю людзей пры ўзрыве рэзервуара з палівам

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Лівана Мішэлю Наіму Ауну ў сувязі з трагічным здарэннем, у выніку якога загінулі людзі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі вельмі засмучаны паведамленнем пра людскія ахвяры ў выніку ўзрыву рэзервуара з палівам у правінцыі Акар", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі