12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтву Віцебскай вобласці трэба навесці парадак у рэгіёне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 жніўня, прымаючы кадравыя рашэнні аб узгадненні назначэння кіраўнікоў выканкамаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гаворачы пра Віцебскую вобласць наогул, там работы, Генадзь Генадзьевіч (Генадзь Сабыніч, узгоднены на пасаду першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. - Заўвага БЕЛТА), непачаты край", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў рашэнне Генадзя Сабыніча змяніць работу ў якасці старшыні Віцебскага гарвыканкама на пасаду першага намесніка старшыні вобласці: "Добра, што вы згадзіліся з горада пайсці на гэту пасаду працаваць".
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў бліжэйшы час мае намер наведаць Віцебскую вобласць. Акцэнт Прэзідэнт збіраецца зрабіць на яе паўночна-заходняй, паўночнай частках.
"Таму бярыцеся за справу разам з губернатарам і дзейнічайце, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - У мяне такая насцярожанасць, што часта вы не вырашаеце там элементарныя пытанні ў вобласці. Або губернатар іх не бачыць. Вы зарастаеце пустазеллем, розным смеццем. А парадак трэба наводзіць ва ўсім".
Пры гэтым, як папярэдзіў Прэзідэнт, не трэба спасылацца на тое, што Віцебская вобласць знаходзіцца ў складаных абставінах і ўмовах. "Нармальная Віцебская вобласць. Клімат сур'ёзна мяняецца і змяніўся. І трэба працаваць. Толькі трэба вызначыцца, што вы ў Віцебскай вобласці будзеце вырошчваць на зямлі і што вы будзеце рабіць у прамысловасці. Трэба сістэматызавацца. Хаосу быць не павінна", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"І не трэба спасылацца на тое, што нехта там да вас нешта спланаваў і нешта не зрабіў, - дадаў ён. - Я маю на ўвазе інтэграцыйныя структуры (у сельскай гаспадарцы. - Заўвага БЕЛТА). Яны вам не перашкаджаюць. Калі хочаце іх разбурыць, калі ласка, разбурайце. Толькі вы павінны бачыць святло ў канцы тунэля. Яны абсалютна не перашкаджаюць тым гаспадаркам, якія ўвайшлі ў гэтыя інтэграцыйныя структуры. Але перш чым ламаць старую структуру, я вам параіў бы сур'ёзна вывучыць яе і прыняць (узважанае. - Заўвага БЕЛТА) рашэнне".
У час кадравага дня Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў некаторыя аспекты развіцця Магілёва. Па рашэнні Прэзідэнта ў адміністрацыі Ленінскага раёна гэтага горада з'явіўся новы кіраўнік - Андрэй Конеў, які раней узначальваў Магілёўскае гарадское камунальнае ўнітарнае прадпрыемства цеплаэнергетыкі.
"Работы тут хапае. Асабліва прыватны сектар. Але вам гэта блізка. Наводзьце парадак у Магілёве. Магілёў не павінен адставаць у сваім развіцці ад іншых гарадоў", - арыентаваў кіраўнік дзяржавы.-0-