Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 кастрычніка 2021, 16:25

Лукашэнка расказаў, што трэба рабіць з балбатунамі ў інтэрнэце

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйны шум вакол сітуацыі з каранавірусам ствараецца праціўнікамі беларускай дзяржавы спецыяльна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, як з кавідам нам давядзецца жыць, так і з гэтымі балбатунамі ў інтэрнэце. Таму менш трэба на гэта звяртаць увагі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што інфармацыйны шум вакол сітуацыі з каранавірусам ствараецца спецыяльна. "Гэта ж не нашы знутры тут крычаць. А крычаць з-за мяжы: з Польшчы, Літвы, можа быць, часткова з іншых дзяржаў. Чаму крычаць: грошы трэба адпрацаваць, грошы ўзялі вялікія. І потым жа жыць хочацца добра, таму яны такім чынам зарабляюць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, праціўнікі беларускай дзяржавы разлічваюць на мяцеж у Беларусі. Галоўная іх задача - узбунтаваць людзей і вывесці іх на вуліцу, каб яны выступілі супраць улады, заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Я пачынаю глядзець, што гэта за каналы - жулікі і бандыты, супраць якіх Камітэт дзяржбяспекі змагаецца не першы месяц і якія ў нас аб'яўлены экстрэмістамі", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі