Сцяг Нядзеля, 19 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 студзеня 2026, 15:52

Лукашэнка расказаў пра сваё "роднае дзіця" ў Гомелі, якое ў свой час не даў загубіць 

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры ўзгадненні назначэння новага рэктара ў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт успомніў, як раней яму прапаноўвалі закрыць гэту ВНУ. Але час паказаў, што прынятае кіраўніком дзяржавы рашэнне захаваць гэту навучальную ўстанову апраўдала сябе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Можна сказаць, гэта (універсітэт. - Заўвага БЕЛТА) - маё роднае дзіця. Чаму? Таму што і да прэзідэнцтва шмат розных размоў было. Асабліва калі я стаў Прэзідэнтам, многія прапаноўвалі яго проста ліквідаваць. У прынцыпе, матывацыя была зразумелая. Мы маглі на існуючых базах у Мінску, Віцебску, Гродне дастаткова падрыхтаваць спецыялістаў. Але мне шкада было Гомельскі ўніверсітэт. І разумею, што гэта рэгіянальная ВНУ, дзе для рэгіёна - паўднёвага ўсходу, Магілёўшчыны і іншае (рыхтуюць спецыялістаў. - Заўвага БЕЛТА). Юнакі і дзяўчаты больш простыя, можна сказаць, у добрым сэнсе слова. Яны і будуць у асноўным працаваць у рэгіёне. Мне неяк стала шкада медыкаў, гэтага ўніверсітэта. Я добра з ім знаёмы быў да прэзідэнцтва, бываў там не аднойчы, калі быў дэпутатам. Таму я сказаў: "Не, у мяне рука не паднімаецца ліквідаваць гэты ўніверсітэт". І цяпер я пераканаўся ў тым, што гэты ўніверсітэт можа жыць і развівацца", - сказаў беларускі лідар.

Ірына Назаранка, якая цяпер узначаліла ВНУ, падзякавала Прэзідэнту за падтрымку. "Удзячнасць - гэта добра. Але ты ж ужо рэктар, з цябе патрабаванне будзе асаблівае. Таму трэба ўмець працаваць з усімі. Вы ж усе разумныя вучоныя, ледзь не акадэмікі або будучыя акадэмікі. Трэба ўмець працаваць з усімі. І знаходзіць лепшае ў людзях, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І не дапускай тых памылак, якія вы часам дапускалі там ва ўніверсітэце. Да людзей па-чалавечы трэба ставіцца, асабліва да вучоных".

Прэзідэнт таксама пацікавіўся перспектывамі далейшай работы ранейшага рэктара Ігара Стомы, які пакінуў гэту пасаду па пагадненні бакоў і выказаў жаданне прадоўжыць працаваць у гэтым універсітэце, але ўжо на іншай пасадзе. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пашукаць для яго і іншыя варыянты працаўладкавання.

"Мы яму можам паглядзець і іншую работу. Стома - малады, перспектыўны чалавек. Калі ў яго ёсць нейкія недахопы, я не думаю, што ў яго там катастрафічныя недахопы. Стому нельга страціць. Гэта адназначна. Калі ён вельмі ўжо хоча працаваць ва ўніверсітэце… Проста, напэўна, ён не разглядаў іншыя варыянты з улікам некаторых нюансаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ён перспектыўны чалавек, на яго яшчэ можна грузіць, і ён павінен везці. І яшчэ і нямала вывезе. Таму Стоме можаце перадаць, што мы не хочам яго страціць. Я яго асабіста ведаю. Адукаваны, дасведчаны чалавек. А недахопы - у нас у кожнага яны ёсць. Трэба навучыцца іх зжываць, як раней гаварылі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі