Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2020, 09:00

Лукашэнка: праваслаўныя традыцыі і сёння з'яўляюцца маральнай асновай беларускага народа

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

"Свята Вялікадня - крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Яно сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хрысціянства вякамі выхоўвала ў людзях лепшыя якасці - міласэрнасць, спагаду і самаадданае служэнне бліжняму. Праваслаўныя традыцыі і сёння з'яўляюцца маральнай асновай беларускага народа, заўсёды гатовага працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу, незалежна ад рэлігіі і нацыянальнасці. Таму што сапраўдная вера немагчыма без добрых спраў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усяго сэрца віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

Свята Вялікадня - крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Яно сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць.

Хрысціянства вякамі выхоўвала ў людзях лепшыя якасці - міласэрнасць, спагаду і самаадданае служэнне бліжняму.

Праваслаўныя традыцыі і сёння з'яўляюцца маральнай асновай беларускага народа, заўсёды гатовага працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу, незалежна ад рэлігіі і нацыянальнасці. Таму што сапраўдная вера немагчыма без добрых спраў.

Няхай светлыя велікодныя дні прынясуць мір і згоду ў вашы сем'і. Жадаю ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі