Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў аднаму з буйнейшых інвестараў Дубая развіваць праекты ў рэальным сектары эканомікі

Прэзідэнт 21.11.2019 | 11:19
У час сустрэчы
У час сустрэчы

21 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці праектаў у рэальным сектары эканомікі з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў інвестыцыйнай кампаніі Emaar Properties Мухамедам Алі аль-Абарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку сустрэчы кіраўнік дзяржавы выказаўся пра беларускае надвор'е, параўнаўшы яго з кліматам ААЭ: "Мне прыемна сёння з вамі сустрэцца ўжо тут, у Мінску, не ў Абу-Дабі, дзе вельмі душна і горача. Думаю, вы сябе тут камфортна адчуваеце".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час яго візіту ў ААЭ бакі ўжо абмяркоўвалі напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва. У Мінск Мухамед Алі аль-Абар быў запрошаны, каб больш канкрэтна абмеркаваць работу Emaar Properties у Беларусі. "Мы гатовы з Эміратамі супрацоўнічаць не толькі ў сферы інтарэсаў вашай кампаніі, але і значна шырэй: у сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Для нас гэта важнейшыя напрамкі, акрамя будаўніцтва, - заявіў Прэзідэнт. - Таму мы можам абмеркаваць цяпер тыя праекты, якія знаходзяцца ў прапрацоўцы. Але, шчыра вам скажу, што мяне больш цікавяць праекты менавіта ў рэальным сектары эканомікі".

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што кампанія Emaar Properties вядома не толькі ў арабскім свеце. На яго думку, яе супрацоўніцтва з Беларуссю стала б добрым сігналам для ўсёй сусветнай супольнасці і пацвердзіла б наяўнасць у краіне добрых умоў для работы інвестараў. "Ведаю, што вы абы-куды не ходзіце, як у Беларусі ў нас кажуць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Якія менавіта праекты мае намер рэалізоўваць арабская кампанія ў Беларусі, ужо абмяркоўвалася за закрытымі дзвярамі. Аднак Прэзідэнт адзначыў, што яму спадабаліся некаторыя ідэі кіраўніцтва ААЭ. "У час майго знаходжання ў Эміратах і ў час знаходжання наследнага прынца тут, у Беларусі, мне спадабаўся шэраг ідэй, якія ён выказаў, у тым ліку адна з вашых ідэй, якую я хацеў бы тут абмеркаваць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў перадаць наследнаму прынцу Абу-Дабі шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, а таксама правіцелю эмірата Дубай шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму самыя цёплыя і добрыя пажаданні, словы ўдзячнасці за ўсё, што было зроблена для кіраўніка беларускай дзяржавы і асоб, якія яго суправаджалі, у час нядаўняга знаходжання ў Эміратах.

Мухамед Алі аль-Абар - саўладальнік буйнейшых міжнародных кампаній у сферах інвестыцый, нерухомай маёмасці, гасцінічнага бізнесу, электроннага гандлю, лагістыкі, грамадскага харчавання, моды і іншых. Яго бізнес прысутнічае ў больш як 50 краінах свету, уласны капітал ацэньваецца ў памеры $4,6 млрд. Ён з'яўляецца ідэйным натхняльнікам і выканаўцам канцэпцыі стварэння сучаснага Дубая, ключавым саветнікам па эканамічных і інвестыцыйных пытаннях (асабістых і дзяржаўных) кіраўнікоў Абу-Дабі і Дубая.

Emaar Properties - адзін з буйнейшых у свеце дэвелапераў і інвестараў у галіне будаўніцтва. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Дубаі. Кампанія валодае больш як 60 даччынымі арганізацыямі і прысутнічае на рынках звыш 35 краін на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, Азіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Спецыялізуецца на гасцінічным бізнесе, гандлёва-забаўляльнай інфраструктуры, здачы ў арэнду камерцыйнай нерухомай маёмасці, развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і паслуг для розных сфер бізнесу, інвесціраванні і абслугоўванні нерухомай маёмасці. Буйнейшыя будаўнічыя праекты Дубая, уключаючы самы высокі ў свеце будынак "Бурдж-Халіфа" і адзін з буйнейшых гандлёвых цэнтраў "Дубай Мол", былі рэалізаваны менавіта Emaar Properties. Акрамя таго, кампанія забудоўвае Эканамічны горад караля Саудаўскай Аравіі. Плошча праекта займае 168 кв.км, туды ўвойдуць марскі порт, прамысловая зона, дзелавы, курортны і жылы раёны, адукацыйныя і медыцынскія ўстановы, гандлёвыя аб'екты. На 2018 год капіталізацыя Emaar Properties наблізілася да $10 млрд. Паводле інфармацыі Bloomberg, даход кампаніі ў 2018 годзе склаў амаль $7 млрд, актывы - больш за $30 млрд.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску Беларусь атрымала права прыняць маладзёжны (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе.