Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 17:25

Лукашэнка перадаў Пуціну разведвальныя дакументы аб падзеях у Бучы

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Беларусь перадала расійскаму боку разведвальныя дакументы аб падзеях у Бучы. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў журналістам па выніках перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аляксандр Рыгоравіч мне сёння даваў дакументы, якія перададзены ў Федэральную службу бяспекі Расіі: як, хто (у іх перахваты ёсць адпаведныя), на якім транспарце прыязджаў у гэты населены пункт і ствараў умовы для арганізацыі гэтага фэйку", - расказаў Уладзімір Пуцін.

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што ў час перагавораў з Прэзідэнтам Расіі абмяркоўвалася і сітуацыя ва ўкраінскім горадзе Буча, якая стала падставай для ўвядзення Захадам чарговых санкцый. "Мы сёння абмяркоўвалі падрабязна гэту іх спецаперацыю - псіхалагічную аперацыю, якую правялі англічане. Калі вам некаму патрэбны адрасы, паролі, яўкі, нумары і маркі аўтамабіляў, на якіх прыехалі ў Бучу, і як гэта рабілі - ФСБ Расіі можа прадставіць гэтыя матэрыялы. Калі не, то мы можам у гэтым плане дапамагчы. Разам з расійскімі нашымі сябрамі мы поўнасцю з першай да апошняй гадзіны раскрылі гэту агідную, брыдкую пазіцыю Захаду", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі