Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2020, 12:31

Лукашэнка патрабуе абараніць настаўнікаў у школах ад усялякіх нападкаў

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе абараніць настаўнікаў

у школах ад усялякіх нападкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абараніце настаўнікаў ад усялякіх нападкаў. Мы гэта пачалі ўжо рабіць, прытым робім вельмі актыўна і вельмі строга спыняем усякія наезды, накаты на настаўнікаў, урачоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі нехта перакінуўся ў іншы лагер, нам таксама трэба з імі разбірацца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў Беларусі дзяржаўная адукацыя, дзяржаўныя школы, дзяржаўная ідэалогія. "І тыя, хто хочуць прытрымлівацца гэтых прынцыпаў, калі ласка, будзьце ласкавы: ідзіце выкладайце, вучыце, працуйце. Тыя, хто не хоча, значыць, яны ў школе быць не павінны. Гэта трэба гаварыць прама, адкрыта і сумленна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі