Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2021, 19:29

Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні на базе "Івацэвічдрэў" дрэваапрацоўчага холдынга

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў указ нумар 78 "Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынга". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам акцыі дрэваапрацоўчых арганізацый, якія знаходзяцца ў кіраванні Банка развіцця Беларусі, будуць унесены ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ "Івацэвічдрэў". Гэта прадпрыемства стане кіруючай кампаніяй дрэваапрацоўчага холдынга.

Указам таксама выключаецца з правоў і паўнамоцтваў Банка развіцця кіраванне дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі.

Кіраўніком дзяржавы пры падпісанні ўказа дадзена даручэнне ўраду сумесна з аблвыканкамамі забяспечыць распрацоўку эфектыўнай стратэгіі развіцця дрэваапрацоўчага холдынга з кіруючай кампаніяй ААТ "Івацэвічдрэў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі