Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 жніўня 2022, 14:04

Лукашэнка назваў сваю сённяшнюю мэту на пасадзе Прэзідэнта

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што яго задача і мэта зрабіць усё, каб працавала эканоміка краіны і не было вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вайна закончыцца хутка, а адказваць некаму давядзецца. І ўжо не толькі маральна адказваць. Трэба на некага адказнасць перакласці. Вось яны ўсёй грамадой спрабуюць гэта зваліць на Лукашэнку і Пуціна. Не атрымаецца. Далей - больш даведаецеся. Гэта толькі пачатак. Мы вось, здаецца, столькі перажылі з 2020 года, столькі нацярпеліся. Гэта толькі пачатак. Самае цяжкае наперадзе. Нам трэба завесціся цяпер, выкарыстаць момант, заняць нішы і зрабіць усё, каб працавала эканоміка і не было вайны. Вось што вельмі важна цяпер. Гэта мая задача, мая мэта. Бачу, што памаленьку мы яе дасягаем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі