Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка даручыў пабудаваць новы мост паміж Жыткавічамі і Туравам

Прэзідэнт 01.03.2018 | 13:57
Аварыйны і часовы масты паміж Жыткавічамі і Туравам
Аварыйны і часовы масты паміж Жыткавічамі і Туравам

1 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў у бягучым годзе пабудаваць новы мост паміж Жыткавічамі і Туравам. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час рабочай сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, што было пабудавана ў савецкі час, гэтыя масты маюць праблемы. Дрэнна, што гэта нечакана здарылася. За гэты год новы мост павінен быць там пабудаваны", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён сам часта бывае ў гэтым рэгіёне. "Гэта нядобра будзе, калі Прэзідэнт туды прыедзе, а людзі будуць скардзіцца. Яны разумеюць, што бяда здарылася. Усяляк бывае, але людзі не павінны пакутаваць, - падкрэсліў ён. - Трэба арганізаваць падвоз да Турава, Жыткавіч, каб людзі маглі перамяшчацца. Зрабіць усё, каб людзі маглі пераходзіць цераз рэчку - хаця б тыя, якія на работу едуць. За год мост павінен быць адноўлены".

Прэзідэнт сказаў, што мае намер наведаць гэты раён вясной і пракантраляваць гэтыя пытанні. "Не дай бог, людзі пачнуць скардзіцца, што мы не працавалі з гэтай праблемай, - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. - У мяне гэта пытанне на кантролі. Але гэта твая радзіма, і ў Год малой радзімы ты не павінен ад гэтага адвярнуцца".

Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў праверыць стан іншых падобных мастоў у краіне. "Не трэба чакаць, пакуль зноў недзе штосьці лопне ці трэсне. Трэба ўмацоўваць, перарабляць гэтыя масты, магчыма, яшчэ дадатковыя апоры падвесці. Але так, каб яны трымаліся і служылі. А так мы цяпер паабмяжоўваем рух, потым закрыем масты, і людзі будуць за 300 км ездзіць. Гэта ж нядобра", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у Мінску ў святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.