Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2021, 13:30

Лукашэнка даручыў на працягу тыдня вырашыць праблему з ліцэнзаваннем санаторыю "Світанак" каля Мікашэвічаў

4 чэрвеня, Мікашэвічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу тыдня разабрацца з праблемамі, якія ёсць у функцыянаванні санаторыя "Світанак" прадпрыемства "Граніт", размешчанага каля Мікашэвічаў. Такое дручэнне кіраўнік дзяржавы даў у час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства "Граніт", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Работнікі паскардзіліся на праблемы з выдачай ліцэнзіі на шэраг медпаслуг, якія аказваюць у санаторыі. Як расказалі кіраўніку дзяржавы, у санаторыі адпачываюць як работнікі прадпрыемства, так і госці. Але існуе праблема з кадрамі - недастатковая колькасць урачоў з першай катэгорыяй, таму санаторыю праблематычна атрымаць ліцэнзію на аказанне некаторых медыцынскіх паслуг, запатрабаваных у адпачывальнікаў і жыхароў горада.

Аляксандр Лукашэнка даручыў намесніку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта і губернатару вырашыць гэту праблему неадкладна, літаральна на працягу тыдня.

Прэзідэнт перакананы, што не павінна быць ніякага фармалізму ў гэтым пытанні. "Калі людзі хочуць ехаць у санаторый, яны ж рублём галасуюць або прадпрыемства дапамагае, чаго перашкаджаць? Надуманае пытанне", - выказаў думку Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі