Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Гэта свята дружбы і ўзаемаразумення" - Лукашэнка адкрыў "Славянскі базар у Віцебску"

Прэзідэнт 12.07.2019 | 09:00
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" стаў святам дружбы і ўзаемаразумення. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэты ўрачысты вечар хачу шчыра вітаць усіх, хто сэрцам адгукнуўся на пазыўныя міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар". Усіх, дзякуючы каму не проста горад, а ўся наша Беларусь у літаральным сэнсе жыве мастацтвам, гучыць музыкай фестывальнага лета, гаворыць на розных мовах. Мы рады ўсім, хто прыехаў да нас, каб далучыцца да гэтага прыгожага свята - сапраўднага свята мастацтва, дружбы і ўзаемаразумення", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што менавіта такім фестываль і задумваўся ў пачатку 1990-х гадоў, ён стаў адказам творчых людзей на распад вялікай шматнацыянальнай краіны. "Яны аб'ядналіся, каб захаваць братэрскія адносіны паміж новымі незалежнымі дзяржавамі. Гэта заканамерна: у няпросты час маральную апору людзі заўсёды знаходзілі ў мастацтве", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Віцебск невыпадкова быў выбраны тады культурнай сталіцай братэрскіх славянскіх краін: гэты горад мае асаблівую творчую энергетыку. "Тут жылі і стваралі вядомыя авангардныя мастакі - Малевіч і Шагал. Яны падарылі свету чорны квадрат і юных закаханых, лунаючых над горадам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што творчая атмасфера, якая пануе ў Віцебску, вось ужо паўстагоддзя натхняе на стварэнне яркіх разнапланавых фестываляў. Многія з іх і сёння збіраюць самых таленавітых музыкантаў, харэографаў, дызайнераў і мастакоў з самых розных краін. "Мы захавалі статус Віцебска, горада з багатымі культурнымі традыцыямі, падтрымаўшы "Славянскі базар" на дзяржаўным узроўні. У свой час мы проста ўратавалі "Славянскі базар" ад знішчэння пасля распаду Савецкага Саюза. І не дарэмна - штогод мы прымаем сяброў нашага фестывалю з усіх куткоў зямнога шара. Славянскі свет, які, напэўна, многія недзе на Захадзе некалі не ўспрымалі ўсур'ёз, стаў ядром, цэнтрам прыцяжэння многіх народаў. Сёння ў Віцебску мы ўжо чуем мову прадстаўнікоў Індыі, Кітая, Кубы, Ізраіля, Злучаных Штатаў Амерыкі. Мы ім рады. Традыцыйна ў ліпеньскія дні Віцебск уяўляе сабой прыклад самага гасціннага і музычнага горада", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў канкурсантам фестывалю паспяховых выступленняў, журы - сумленнага судзейства, гледачам - самых станоўчых эмоцый і добрага настрою і ўсім - добрага надвор'я. Ён перакананы, што ўражанні ад фестывальных дзён будуць самымі яркімі, настрой толькі святочным, а душы будуць сагрэтыя мелодыямі любімых песень.-0-

Таісія Павалій удастоена ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення"Таісія Павалій удастоена ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення"
"У яе асаблівая гісторыя: у свой час яна стала пераможцам конкурсу маладых выканаўцаў на гэтай сцэне, і сёння яе імя заслужана заззяла на плошчы зорак нашага "базару", - сказаў Прэзідэнт.

Бясконцы раман з музыкай - "Славянскі базар" адкрыўсяБясконцы раман з музыкай - "Славянскі базар" адкрыўся
Прагучалі знаёмыя пазыўныя фестывалю - і стаўшыя ўжо за гэтыя гады блізкімі і роднымі вядучыя на трох мовах краін - заснавальніц форуму віталі шасцітысячную залу і яшчэ больш шматлікую тэлеаўдыторыю.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.