Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Бясконцы раман з музыкай - "Славянскі базар" адкрыўся

Фотарэпартаж 12.07.2019 | 00:08
У час канцэрта
У час канцэрта

12 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыі і сувязь пакаленняў, прысвячэнні малой радзіме, прызнанні ў вечнай дружбе славян - у Віцебску ўрачыста адкрыўся XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прагучалі знаёмыя пазыўныя фестывалю - і стаўшыя ўжо за гэтыя гады блізкімі і роднымі вядучыя на трох мовах краін - заснавальніц форуму віталі шасцітысячную залу і яшчэ больш шматлікую тэлеаўдыторыю. Паколькі нязменна ў ліпені "Славянскі базар" чакаюць у многіх краінах. Падобна да свят, якія аб'ядноўваюць сем'і, гэта традыцыя сілай мастацтва аб'ядноўвае цэлыя народы, робіць больш чутнымі прызнанні ў любві да малой радзімы, дзе б яна ні была.

Традыцыйна старт "Славянскаму базару" на канцэрце адкрыцця даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

З рук кіраўніка беларускай дзяржавы народная артыстка Украіны і Інгушэціі Таісія Павалій атрымала спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення", а ўладальніца Гран-пры Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2019" Ксенія Галецкая - запаветную "Ліру". Галасы абедзвюх спявачак - юнай і тытулаванай - пазней прагучалі з галоўнай сцэны форуму.

"Месца, дзе ты з'явіўся на свет" - такая канцэпцыя гала-канцэрта, прысвячэнне малой радзіме, сямейным і агульначалавечым каштоўнасцям, а таксама пераемнасці пакаленняў. І, мабыць, значна лепш за тысячу слоў, толькі сілай чыстага шматгалоснага ручая публіцы дапамог прасякнуцца гэтай думкай Святочны хор Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра.

У люстэрку сучаснага мастацтва адлюстроўваюцца стагоддзі, гісторыя некалі агульнай Радзімы. І "старыя песні аб галоўным" у выкананні такіх вядомых ансамбляў, як "Самацветы", "Арыэль", нагадваюць пра яе.

Бясконца і моцна звязвае народы агульная трагічная і гераічная гісторыя, памяць пра Вялікую Айчынную вайну. І праз 74 гады пасля Перамогі бессмяротны "Майский вальс" у выкананні маладых спевакоў з розных краін ненадоўга вярнуў маладосць ветэранам. Тым, хто падарыў нам наш сённяшні дзень, мірнае неба.

Радзіма там, дзе бацькі. У дзяцінстве так складана іншым разам адказаць на матчыну пяшчоту, не саромеючыся, сказаць такія дарагія бацькоўскаму сэрцу словы любві. Каб не шкадаваць, што не паспелі, не сказалі, не абнялі, недалюбілі, зрабіце гэта цяпер - такі пасыл дуэтаў пакаленняў - Варвары і юнай Ангеліны Ламака, Анатоля Ярмоленкі і яго ўнука Святаслава, Ядвігі Паплаўскай і Настассі Ціхановіч.

З асцярожнай цікаўнасцю, але пры гэтым з цеплынёй сустрэла зала будучае "Славянскага базару", трыа вядучых новага, лічбавага пакалення - узыходзячых зорак Беларусі, Расіі і Украіны Ангеліну Ламака, Рутгера Гарэхта і Арцёма Венгеровіча.

З любоўю дарылі сваё мастацтва, змяняючы адзін аднаго на сцэне, як новыя, так і верныя сябры фестывалю - зоркі з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін: Аляксандр Панаётаў, Алёна Ланская, Руслан Аляхно і Таццяна Буланава, Валерый Лявонцьеў, Варвара, Emin, Стас Міхайлаў, Алесандра Сафіна, Босан. І калі адны ўжо знаёмы з асаблівым прыёмам віцебскай публікі, то другія, як, напрыклад, прадзюсар, піяніст, уладальнік дзвюх прэмій Grammy Марлоў Расада (ЗША), упершыню адкрывалі для сябе асаблівую гасціннасць залы.

Пранікліва лірычным акордам прагучала прысвячэнне Мішэлю Леграну - песня "Буду ждать тебя" з фільма "Шэрбургскія парасоны". Шмат гадоў таму маэстра вывеў Тамару Гвердцытэлі на сцэну "Славянскага базару", але больш ім не ўдалося сустрэцца пад вялікім парасонам Летняга амфітэатра. І на гэты раз акампанаваў артыстцы Канстанцін Масковіч.

Бессмяротная класіка як яшчэ адно сведчанне: ключ да сэрца фестывальнага гледача - у вернасці любімым хітам, якаснай музыцы, бясконцаму раману з якой у гэтым годзе спаўняецца ўжо 28 гадоў. І новая глава толькі пачынаецца.-0-

Версія для друку
Усе фотарэпартажы
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.