Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Другі раз на тыдні трапляю ў рай" - чым Лукашэнку здзівіла Іўе і яго жыхары

Прэзідэнт 21.08.2019 | 15:35
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

21 жніўня, Іўе /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Іўеўскі раён паразмаўляў з жыхарамі райцэнтра і падзяліўся з імі ўражаннямі ад горада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я чакаў горшага, але вельмі рады, што ў вас тут вельмі добра. Але галоўнае, каб вы жылі мірна. Я часта людзям кажу: не рвіцеся куды-нібудзь, не чакаюць нас там. Час цяпер такі, што адарвешся ад сваёй зямлі, прызямліцца няма дзе. Таму беражыце сябе, беражыце сваіх дзетак. Мы будзем старацца дапамагаць вам, - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. - У вас ёсць дзе працаваць, трэба толькі, каб было жаданне. Ніхто нічога не прынясе і не дасць, трэба сваімі ручкамі ўсё зарабіць. І не мне вам гаварыць: вы людзі працавітыя".

Прэзідэнт расказаў, што ў час паездкі ў Гродзенскую вобласць хацеў наведаць менавіта Іўе, як яго не адгаворваў губернатар, каб паглядзець, як развіваюцца раёны на ўскраіне вобласці. Бо ім, як правіла, удзяляецца не так шмат увагі. "Шчыра скажу, вы мяне прыемна здзівілі. Я думаў, прыеду цяпер у Іўе, а там якая-небудзь глухая вёска або заняпалы горад, - прызнаўся кіраўнік дзяржавы. - Калі прыехаў на гэты курорт, я губернатару кажу: "Ты наогул малайчына!". І гэта ж не зробіш да прыезду".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, многія замежныя грамадзяне, прыязджаючы ў Беларусь, здзіўляюцца яе прыродзе і кажуць, што нібыта трапілі ў рай. "Я другі раз на апошнім тыдні трапляю ў рай: першы раз у Старых Дарогах - самы лясны наш раён. Я даўно-даўно там быў. Прыехаў, думаю: цікава, як яно. Слухайце, як на курорце людзі жывуць: вакол лясны масіў, людзі задаволены", - адзначыў Прэзідэнт. Ён дадаў, што ў рэгіёнах хапае праблем, але калі ў людзей ёсць магчымасць спакойна жыць, тады ў іх усё атрымліваецца. "Дзякуй вам за тое, што вы моцныя людзі. Я цяпер магу быць спакойны, што губернатар працуе не толькі ў Гродне і побач, але і на ўскраінах", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

У мінулым годзе ў Іўі прайшлі рэгіянальныя "Дажынкі". У час падрыхтоўкі да свята горад быў значна абноўлены. Менавіта для таго, каб прывесці ў парадак невялікія населеныя пункты, гэты фестываль вырашылі праводзіць у розных раёнах, звярнуў увагу Прэзідэнт. "Паўсюль не пабываеш, але я стараюся ў дзяржаўным маштабе адзначыць асабліва ў бягучым годзе гэта свята і людзей. Вы бачыце: год быў няпросты - спачатку засушыла, потым заліло і ўбіраць было цяжка. Але тым не менш сяляне змагаюцца, і за гэта ім таксама трэба падзякаваць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў адну з асаблівасцей Іўя - тут пражывае вялікая колькасць мусульман. Прэзідэнт канстатаваў, што ў Беларусі прадстаўнікі ўсіх рэлігій жывуць у міры. "Вы іх ні ў якім разе не крыўдзіце, у мяне з імі асаблівыя адносіны, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Заўсёды з намі супрацоўнічаюць, нас падтрымліваюць усюды. Таму я быў вельмі рады, калі мне старшыня райвыканкама сказаў, што абсалютна мірна жывуць, дапамагаюць адзін аднаму".

Успомніў Аляксандр Лукашэнка аб адметнасці горада: тут у вялікай колькасці вырошчваюць памідоры і нават праводзяць свята, арганізуючы "таматныя бітвы". Прэзідэнт паабяцаў, што прыедзе на фестываль.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.