Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Зурабішвілі будзе імкнуцца сустрэцца з Прэзідэнтам Беларусі ў бліжэйшы час - пасол Грузіі

Палітыка 04.12.2018 | 14:26
Валерый Кварацхелія
Валерый Кварацхелія

4 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі будзе імкнуцца сустрэцца з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка ў бліжэйшы час. Аб гэтым заявіў на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Беларусі Валерый Кварацхелія, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вялікі вам дзякуй, што знайшлі час сустрэцца, - падкрэсліў дыпламат. - Я добра разумею, што значыць гэта сустрэча. Дзякуй, што павіншавалі нашага новага Прэзідэнта, і зрабілі гэта адзін з першых".

"Саламэ Зурабішвілі перадала вам вялікае прывітанне і пажаданні здароўя, шчасця. Яна будзе старацца сустрэцца з вамі ў бліжэйшы час. Калі гэта будзе магчымым, мы будзем вызначаць у далейшым", - сказаў Валерый Кварацхелія.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА па выніках сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, пасол Грузіі адзначыў: "Гэта была вельмі важная сустрэча з чалавекам, які вельмі добра, з разуменнем ставіцца да Грузіі. Размова ішла і па палітычных пытаннях. У нас праводзіцца палітыка ўзаемаразумення, узаемадапамогі адзін аднаму". Пасол дадаў, што разглядалася тэматыка гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, дзе таксама ёсць добрая дынаміка.

Асобна абмяркоўвалася пытанне турыстычнага абмену. У бягучым годзе колькасць беларускіх турыстаў, якія пабывалі ў Грузіі, узрасла на 45 працэнтаў, і Беларусь увайшла ў дзясятку краін, жыхары якой часцей за ўсё наведваюць Грузію.

"Пытанняў было шмат, і па ўсіх пытаннях, якія я задаў, атрымаў адказы і разуменне. Гэта вельмі важна. І яшчэ раз было падкрэслена, што паміж Беларуссю і Грузіяй закрытых тэм няма", - заявіў ён.

Валерый Кварацхелія звярнуў увагу, што ў час візіту віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага ў Грузію прайшлі сустрэчы з кіраўніцтвам краіны і ў ліку абмяркоўваемых былі пытанні абмену візітамі. Так, у пачатку наступнага года чакаецца візіт кіраўніка грузінскага МЗС, а вясной - прэм'ер-міністра гэтай краіны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.