Сцяг Пятніца, 17 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 верасня 2020, 15:54

Сумеснае пасяджэнне міністраў абароны СНД, АДКБ і ШАС пройдзе 4 верасня

3 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне міністраў абароны дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдзе 4 верасня ў Маскоўскай вобласці ў кангрэс-цэнтры парка "Патрыёт", паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Кіраўнікі абаронных ведамстваў абмяркуюць пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, кансалідацыю намаганняў па прадухіленні пагрозы развязвання войнаў і ўзброеных канфліктаў, далейшае ўмацаванне ваеннага супрацоўніцтва ў сучасных умовах, - адзначыў прэс-сакратар. - Перад удзельнікамі сумеснага пасяджэння выступіць генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась".

Як чакаецца, будзе прынята сумесная заява з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Другой сусветнай вайне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі