Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 верасня 2025, 19:57

Нгуен Ван Чунг: В'етнам сумесна з Беларуссю закладваюць трывалую аснову для доўгатэрміновага супрацоўніцтва

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. В'етнам сумесна з Беларуссю закладваюць трывалую аснову для доўгатэрміновага супрацоўніцтва. Важнасць гэтага адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуен Ван Чунг у Доме дружбы на вечары, прысвечаным 80-годдзю абвяшчэння незалежнасці гэтай краіны, паведамляе БЕЛТА.

Дыпламат падкрэсліў: "80-годдзе заснавання В'етнама - гэта юбілей гістарычнага шляху, поўнага цяжкасцей, а таксама вялікай славы в'етнамскага народа, яго нязломнай волі, патрыятызму і імкнення да міру і працвітання".

"На гэтым шляху мы высока цэнім і памятаем падтрымку нашых міжнародных сяброў, уключаючы Беларусь - нашага блізкага партнёра, - прадоўжыў кіраўнік дыпламатычнай місіі. - Адносіны паміж В'етнамам і Беларуссю няўхільна развіваюцца. У 2025 годзе нашы краіны сталі стратэгічнымі партнёрамі, сумесна закладваючы трывалую аснову для доўгатэрміновага супрацоўніцтва, заснаванага на даверы, узаемнай павазе і накіраванасці ў будучыню".

Пасол выказаў упэўненасць, што ў далейшым адносіны паміж В'етнамам і Беларуссю будуць прадаўжаць умацоўвацца, уносячы ўклад у стабільнасць і працвітанне ў рэгіёне і ва ўсім свеце.

На мерапрыемстве выступілі кіраўнікі таварыства "Беларусь - В'етнам", рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентам В'етнама, якія адзначылі важнасць развіцця беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва.

У час вечара адзначалася, што Беларусь і В'етнам звязваюць дзесяцігоддзі трывалай дружбы, і была звернута асаблівая ўвага на цяжкую барацьбу в'етнамскага народа за сваю незалежнасць, у якой удзельнічалі і беларусы. Дарэчы, сярод гасцей вечара былі і ветэраны, якія змагаліся за незалежнасць гэтай краіны. Было і шмат студэнцкай моладзі, якая з цікавасцю слухала пра гісторыю развіцця В'етнама і яго дружбы з Беларуссю.

На гэтым сяброўскім вечары гучалі беларускія і в'етнамскія песні, вершы, выконваліся яркія нацыянальныя в'етнамскія танцы. У прыватнасці, танец з в'етнамскімі канічнымі капелюшамі выканалі прадстаўніцы в'етнамскай абшчыны ў Беларусі пад мелодыю песні "Вакол В'етнама".

Яркім кантэкстам вечара стала в'етнамская выстаўка, якая прадстаўляе традыцыі гэтай краіны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі