Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 ліпеня 2021, 09:02

МЗС Беларусі пракаменцірава заявы некаторых амерыканскіх палітыкаў і СМІ

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаменціраваў заявы шэрага амерыканскіх СМІ і некаторых афіцыйных асоб ЗША ў адносінах да Беларусі, звязаныя ў тым ліку з сустрэчамі кіраўніцтва Дзярждэпартамента ЗША, Савета нацыянальнай бяспекі, Агенцтва міжнароднага развіцця, а таксама асобных кангрэсменаў і сенатараў са Святланай Ціханоўскай, паведамляе БЕЛТА.

"Мы бачылі гэтыя паведамленні ў амерыканскіх СМІ. Мы не надаём ім асаблівага значэння. Наўрад ці нам трэба каменціраваць двухтыднёвую турыстычную паездку, аплачаную за кошт сродкаў амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў. Гэта ўнутраная справа ўлад ЗША, для каго і з якой мэтай праводзіць бессэнсоўныя двухтыднёвыя ваяжы і інсцэніраваныя спектаклі перад камерамі. Мы таксама ўбачылі, як прэс-сакратар Дзярждэпартамента спасылаецца на падтрымку нейкіх эфемерных "дэмакратычных памкненняў беларускага народа". Наш народ ужо адчувае на сабе гэту так званую "падтрымку", якая ўвасабляецца ў форму санкцый і абмежаванняў. А апафеозам клопату аб спадзяваннях нашага народа з'яўляецца забарона на куплю авіябілетаў з Беларусі ў ЗША", - сказаў Анатоль Глаз.

Прэс-сакратар МЗС акцэнтаваў увагу на тым, што на псеўдасустрэчах беларускі бок не прадстаўлены. "Гэта частка нейкага амерыканскага ўнутрыпалітычнага шоу, якое адбываецца ў віртуальнай рэальнасці і прызначана для амерыканскай жа аўдыторыі", - упэўнены ён.

"З пасольствам ЗША ў Беларусі, з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША афіцыйныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь знаходзяцца ў пастаянным кантакце. Вядзецца дыялог па пытаннях, якія ўяўляюць сабой узаемны інтарэс і ўзаемную занепакоенасць. Так, не заўсёды нашы падыходы супадаюць. Так, часта гэты дыялог мае максімальна прамы і адкрыты характар. Але ў нас няма закрытых тэм. Мы гатовы да прадаўжэння гэтага дыялогу, у тым ліку і для пошуку выйсця з той сітуацыі ў двухбаковых адносінах, у якой мы цяпер знаходзімся. Мы ведаем, што ў кіраўніцтве ЗША ёсць людзі, якія не страцілі сувязь з рэальнасцю і кіруюцца цвярозым розумам", - падкрэсліў Анатоль Глаз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі