Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лютага 2022, 11:15

Мядзінскі: Расія зацікаўлена як мага хутчэй выйсці на дамоўленасці з Украінай

28 лютага, Гомельская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Расія зацікаўлена ў тым, каб як мага хутчэй выйсці на дамоўленасці з Украінай. Аб гэтым заявіў сёння журналістам памочнік Прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі, які ўзначальвае расійскую дэлегацыю, што прыбыла ў Беларусь на перагаворы з украінскім бокам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паколькі кожная гадзіна прадаўжэння канфлікту - загінулыя ўкраінскія грамадзяне, украінскія салдаты, мы, безумоўна, зацікаўлены ў тым, каб выйсці на нейкія дамоўленасці як мага хутчэй. Гэтыя дамоўленасці павінны быць у інтарэсах абодвух бакоў", - сказаў Уладзімір Мядзінскі.

Расійская дэлегацыя прыбыла да месца перагавораў у Гомельскую вобласць 27 лютага. Месца ўзгоднена з украінскім бокам і знаходзіцца побач з граніцай Украіны. Расійская дэлегацыя разлічвае ў 12.00 пачаць перагаворы з украінскім бокам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі