Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 мая 2021, 16:19

Макей аб прыбыцці пасла ЗША ў Беларусь: мы павінны добра разумець, у якім статусе яна будзе працаваць

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да прыбыцця ў Беларусь назначанага пасла ЗША неабходна дакладна вызначыцца, у якім статусе і з якімі намерамі яна плануе працаваць. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны бачыць выразную карціну адносна таго, у якім статусе спадарыня назначаны пасол мае намер прыбыць у Беларусь", - сказаў міністр. Ён лічыць, што трэба вызначыцца, едзе яна з любоўю да краіны, з жаданнем шчыра разабрацца ў сітуацыі або з пачуццямі, якія заснаваны толькі на заявах апанентаў улады. Важна таксама, ці мае намер пасол працаваць і з афіцыйнымі ўладамі, зыходзячы з разумення таго, што трэба развіваць адносіны паміж дзяржавамі.

Са свайго боку Уладзімір Макей запэўніў, што Беларусь хацела б бачыць адносіны з ЗША нармальнымі, накіраванымі ў будучыню, раўнапраўнымі, спрыяльнымі палітычнаму, гуманітарнаму і гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. "Мы заўсёды былі нацэлены на такі падыход і прапаведавалі такі падыход. Больш таго, сама гісторыя, нават навейшая, паказвае, што тыя два-тры гады нармалізацыі адносін далі намнога больш, чым усе папярэднія гады санкцыйнага процістаяння, навязанага нашымі амерыканскімі партнёрамі. Мы зацікаўлены ў дыялогу ва ўсіх сферах і галінах", - падкрэсліў ён.

"Але для нас абсалютна незразумелыя тыя падыходы, якія асобныя амерыканскія палітыкі дэманструюць у адносінах да нашай краіны. У прыватнасці, заявы назначанага пасла ЗША ў Беларусі для мяне на гэтым этапе не ўяўляюць нічога іншага, акрамя як абсалютнай прапаганды", - прадоўжыў міністр. Ён перакананы, што заявы пасла заснаваны на памылковым разуменні сітуацыі, на лжывых фактах, што грунтуюцца на домыслах, якія да яе даводзяць збеглыя беларускія злачынцы, якія знаходзяцца на Захадзе.

У прыватнасці, у адным з інтэрв'ю яна заяўляла, што адной з задач пасла з'яўляецца нагляд за функцыянаваннем органаў дзяржаўнай улады ў краіне акрэдытацыі. "У нас ёсць каму наглядаць за функцыянаваннем органаў улады, - парыраваў Уладзімір Макей. - Таму трэба спачатку дакладна вызначыцца, з якім настроем едзе той ці іншы пасол у краіну акрэдытацыі".

Што датычыцца накіравання беларускага пасла ў ЗША, то гэта пытанне не знята з парадку дня. "Цяпер мы завяршаем працэдуру пошуку адпаведнай кандыдатуры на гэту пасаду. Гэта даволі складана - знайсці чалавека, які ведаў бы гэту краіну і змог бы эфектыўна працаваць там", - растлумачыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі