Сцяг Нядзеля, 26 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 мая 2024, 09:22

"Спяваем песні Перамогі разам". Святочны канцэрт пройдзе ў Вялікім тэатры 8 мая

Фота з архіва
Фота з архіва
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вялікім тэатры Беларусі 8 мая адбудзецца святочны канцэрт "Спяваем песні Перамогі разам". Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Вялікага тэатра.

Прагучаць песні пра Радзіму, пра сустрэчу і расстанне, пра страту і надзею, якія давалі духоўную сілу, дапамагалі народу выжыць, выстаяць і перамагчы. Кожная з песень, створаных у гады вайны, мае сваю гісторыю.

Канцэрт адкрые "Свяшчэнная вайна". Далей гледачам прадставяць такія знакамітыя песні, як "Выпадковы вальс", "Сіняя хустачка", "У зямлянцы", "Салаўі", "Эх, дарогі", "Нам патрэбна адна перамога", "На бызыменнай вышыні", "Таму што мы пілоты". Завершыць канцэрт песня "Дзень Перамогі".

Арганізатары ўпэўнены, што гэтыя кампазіцыі знаёмыя кожнаму. "Некаторыя з песень, несумненна, выклікаюць слёзы - настолькі яны пранізлівыя. Галоўнае - каб у зале былі гледачы самых розных пакаленняў, каб на гэты канцэрт прыйшлі бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі з унукамі і праўнукамі. Менавіта такая пераемнасць пакаленняў ніколі не дазволіць забыць пра тыя страшныя гады", - адзначылі ў тэатры.

Выканаць гэтыя кранальныя творы гледачы змогуць разам з артыстамі. Словы песень будуць трансліравацца на бягучым радку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі