Сцяг Аўторак, 14 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 красавіка 2026, 16:26

Кіраўнік МЗС Шры-Ланкі плануе наведаць Беларусь з візітам

 

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Шры-Ланкі плануе наведаць Беларусь з візітам. Аб гэтым журналістам заявіла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Шры-Ланкі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Шабіні Гунасекера, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь збіраецца наведаць з візітам міністр замежных спраў Шры-Ланкі. Упэўнена, што гэта стане добрым імпульсам для далейшага развіцця двухбаковых адносін", - расказала Шабіні Гунасекера.

Пасол нагадала, што ў мінулым годзе Беларусь і Шры-Ланка адзначылі 25-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Адносіны паміж дзвюма краінамі яна ахарактарызавала як вельмі цесныя і цёплыя. Сярод перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Шабіні Гунасекера назвала адукацыю. "Многія нашы спецыялісты, асабліва медыкі, атрымалі выдатную адукацыю ў беларускіх універсітэтах", - сказала пасол.

Яшчэ адным перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва яна назвала сферу турызму. "Як вы ведаеце, авіякампанія "Белавія" запусціла сезонныя рэйсы на Шры-Ланку. І для беларусаў гэта даволі папулярны напрамак", - адзначыла дыпламат.

Кіраўнік дзяржавы, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, назваў адносіны са Шры-Ланкой прыкладам таго, што можа даць супрацоўніцтва з Беларуссю ў адукацыйнай сферы іншым краінам. "Кожны пяты ўрач на Шры-Ланцы скончыў беларускую ВНУ. З улікам гэтага паспяховага вопыту запрашаем на вучобу да нас не толькі па медыцынскіх, але і па інжынерных, аграрных, гуманітарных і іншых спецыяльнасцях", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі