Фота МЗС
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венесуэле і Калумбіі (па сумяшчальніцтве) Дзмітрый Дзеравінскі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Калумбіі Густава Франсіска Петра Урэга. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час праведзенай размовы бакі пацвердзілі канструктыўны характар міждзяржаўнага дыялогу і выказалі зацікаўленасць у развіцці плённага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў узаемнага інтарэсу з акцэнтам на гандлёва-эканамічных адносінах.-0-