Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным універсітэце падпісаны План мерапрыемстваў на 2026-2030 гады па рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Белдзяржуніверсітэце прайшло святкаванне Вялікадня. Яго адкрыў падзячны малебен, які адслужыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. "Вельмі важна да новых сучасных ведаў і тэхналогій даваць яшчэ веды духоўна-маральнага парадку, якія фарміраваліся на працягу стагоддзяў і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Гэта тое, чым жылі нашы продкі і дзякуючы чаму беларусы заслужылі рэпутацыю добразычлівай, адкрытай нацыі, якая ўмее любіць сваю зямлю і з павагай ставіцца да іншых людзей", - падкрэсліў уладыка.

Ён таксама адзначыў, што такія якасці, як патрыятызм і ўменне абараняць сваю Айчыну, павінны не толькі фарміравацца, але і ўмацоўвацца менавіта ў перыяд навучання ў ВНУ.
Рэктар БДУ Андрэй Кароль адзначыў, што падпісаны дакумент з'яўляецца стратэгічнай дарожнай картай, якая замацоўвае і развівае шматгадовыя традыцыі ўзаемадзеяння ВНУ і БПЦ. "Гэта пералік ужо трыдыцыйных мерапрыемстваў: сумесныя сустрэчы, уключэнне студэнтаў у духоўны складнік адукацыі, а таксама экспертнае ўзаемадзеянне нашых выкладчыкаў самых розных профіляў у рамках дыскусійных клубаў", - праінфармаваў кіраўнік ВНУ.
На думку рэктара, сучасную адукацыю нельга зводзіць выключна да асветы. "Ёсць больш глыбокія карані і ў свецкай адукацыі, і ў праваслаўнай веры. Перш за ўсё гэта пошук чалавекам сваіх асноў, адказ на пытанне: хто я ёсць у гэтым свеце? Развіццё індывідуальнасці, крэатыўных і камунікатыўных якасцей - гэта тое, што сёння трэба работадаўцу. Сапраўдны вучоны не можа не быць веруючым чалавекам, таму што навука, як і вера - гэта заўсёды пошук і выхад за межы зведанага, пераадоленне сябе і стварэнне ўласнай базы ведаў, а не запазычанне знешніх клішэ", - дадаў Андрэй Кароль.
Важнасць духоўнай асветы ў час навучання пацвярджаюць і самі студэнты. Так, другакурсніца юрыдычнага каледжа БДУ Сафія Каралёнак адзначыла, што ў сучасным свеце вельмі важна захоўваць духоўнасць. "Цяпер мы часта сутыкаемся з тым, што людзі становяцца падобнымі да машын. Мы забываем пра важныя каштоўнасці, якія ў нас укладвалі бацькі, бабулі і дзядулі. Такія мерапрыемствы паказваюць, што важна шанаваць духоўнае, а не толькі матэрыяльнае", - сказала яна.

Яе думку падзяліла і навучэнка юрыдычнага каледжа БДУ Аліна Гінявец. Паводле яе слоў, для будучага прафесіянала аднаго дыплома недастаткова. "Безумоўна, задача ўніверсітэта - выпуск спецыялістаў, але аднаго дыплома мала. У кожнага чалавека павінен быць унутраны стрыжань, свае маральныя каштоўнасці. Сустрэчы з прадстаўнікамі духоўнага свету вельмі карысны для фарміравання гэтай асновы", - упэўнена дзяўчына.

У Белдзяржуніверсітэце прайшло святкаванне Вялікадня. Яго адкрыў падзячны малебен, які адслужыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. "Вельмі важна да новых сучасных ведаў і тэхналогій даваць яшчэ веды духоўна-маральнага парадку, якія фарміраваліся на працягу стагоддзяў і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Гэта тое, чым жылі нашы продкі і дзякуючы чаму беларусы заслужылі рэпутацыю добразычлівай, адкрытай нацыі, якая ўмее любіць сваю зямлю і з павагай ставіцца да іншых людзей", - падкрэсліў уладыка.

Ён таксама адзначыў, што такія якасці, як патрыятызм і ўменне абараняць сваю Айчыну, павінны не толькі фарміравацца, але і ўмацоўвацца менавіта ў перыяд навучання ў ВНУ.
Рэктар БДУ Андрэй Кароль адзначыў, што падпісаны дакумент з'яўляецца стратэгічнай дарожнай картай, якая замацоўвае і развівае шматгадовыя традыцыі ўзаемадзеяння ВНУ і БПЦ. "Гэта пералік ужо трыдыцыйных мерапрыемстваў: сумесныя сустрэчы, уключэнне студэнтаў у духоўны складнік адукацыі, а таксама экспертнае ўзаемадзеянне нашых выкладчыкаў самых розных профіляў у рамках дыскусійных клубаў", - праінфармаваў кіраўнік ВНУ.
На думку рэктара, сучасную адукацыю нельга зводзіць выключна да асветы. "Ёсць больш глыбокія карані і ў свецкай адукацыі, і ў праваслаўнай веры. Перш за ўсё гэта пошук чалавекам сваіх асноў, адказ на пытанне: хто я ёсць у гэтым свеце? Развіццё індывідуальнасці, крэатыўных і камунікатыўных якасцей - гэта тое, што сёння трэба работадаўцу. Сапраўдны вучоны не можа не быць веруючым чалавекам, таму што навука, як і вера - гэта заўсёды пошук і выхад за межы зведанага, пераадоленне сябе і стварэнне ўласнай базы ведаў, а не запазычанне знешніх клішэ", - дадаў Андрэй Кароль.Важнасць духоўнай асветы ў час навучання пацвярджаюць і самі студэнты. Так, другакурсніца юрыдычнага каледжа БДУ Сафія Каралёнак адзначыла, што ў сучасным свеце вельмі важна захоўваць духоўнасць. "Цяпер мы часта сутыкаемся з тым, што людзі становяцца падобнымі да машын. Мы забываем пра важныя каштоўнасці, якія ў нас укладвалі бацькі, бабулі і дзядулі. Такія мерапрыемствы паказваюць, што важна шанаваць духоўнае, а не толькі матэрыяльнае", - сказала яна.

Яе думку падзяліла і навучэнка юрыдычнага каледжа БДУ Аліна Гінявец. Паводле яе слоў, для будучага прафесіянала аднаго дыплома недастаткова. "Безумоўна, задача ўніверсітэта - выпуск спецыялістаў, але аднаго дыплома мала. У кожнага чалавека павінен быць унутраны стрыжань, свае маральныя каштоўнасці. Сустрэчы з прадстаўнікамі духоўнага свету вельмі карысны для фарміравання гэтай асновы", - упэўнена дзяўчына.
Праграму святочнага дня ў БДУ дапоўніла адкрыццё выставы карцін, прысвечаных прыгажосці беларускай зямлі. Падпісаны план мерапрыемстваў на бліжэйшую пяцігодку павінен зрабіць такія сустрэчы і праекты сістэмнымі, дапамагаючы моладзі ісці па жыцці ўпэўнена і з апорай на традыцыйныя каштоўнасці.-0-
Фота Раміля Насібуліна
