ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 жніўня 2021, 14:01

Азербайджан для Беларусі - стратэгічны партнёр - Качанава

У час сустрэчы
У час сустрэчы

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азербайджан для Беларусі - стратэгічны партнёр, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым у сувязі з завяршэннем яго дыпмісіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі рада вітаць вас у Савеце Рэспублікі. На жаль, сёння сустрэча праходзіць у сувязі з завяршэннем вашай дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Я хацела б выказаць словы ўдзячнасці за ваша добрае стаўленне, за тое, што вы зрабілі за час работы ў Беларусі для нашых краін і народаў. Той узровень адносін, які звязвае нашы краіны, - гэта ў могім вялікая заслуга нашых прэзідэнтаў і, вядома, тых людзей, якія займаюцца ў далейшым гэтай работай. За апошнія гады мы бачым, як актывізаваліся нашы двухбаковыя кантакты: і на вышэйшым, і высокім узроўнях. Адбыліся візіты прэзідэнтаў нашых краін. Гэтыя добрыя, цёплыя адносіны, што звязваюць нашы народы, нашы краіны, павінны развівацца і далей. У гэтым няма ніякага сумнення. Таму што Азербайджан - стратэгічны партнёр для нашай краіны. І заўсёды мы падстаўлялі адзін аднаму плячо, і ў няпросты час. І за гэта вялікія словы ўдзячнасці", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, абедзве краіны дасягнулі добрых вынікаў па многіх напрамках супрацоўніцтва.

"Многае зроблена і ў парламенцкіх, міжурадавых адносінах, па развіцці эканомікі нашых краін. У нас адкрыўся гандлёвы дом Азербайджана, - адзначыла спікер. - Я хацела б пажадаць вам поспехаў у далейшай работы, каб у вашай краіне заўсёды быў мір і спакой. І я проста ўпэўнена, што вы назаўсёды застаняцеся добрым сябрам Беларусі. І я ніколькі не сумняваюся, што вы яшчэ шмат зробіце для таго, каб гэта дынаміка двухбаковых адносін захоўвалася, нягледзячы на тое, што вы будзеце займацца нейкай іншай дзейнасцю".

Пасол падкрэсліў, што ўдзячны за такую высокую ацэнку двухбаковых адносін і яго дзейнасці. "Гэта вынік тых задач і ўстановак, якія былі пастаўлены прэзідэнтамі падчас візіту ў 2018-м, а таксама ў бягучым годзе. Гэты візіт быў вельмі своечасовым і важным. Гэта зверка гадзіннікаў, каб рухацца наперад. У верасні павінна адбыцца міжурадавая камісія па эканамічным супрацоўніцтве", - расказаў ён.

Лаціф Гандзілаў упэўнены, што ў нашых адносін - вялікая будучыня. "Таму што рэальныя справы ўмацоўваюць не толькі эканамічныя адносіны, але і палітычныя. Нашы мудрыя кіраўнікі на працягу 30 гадоў за гады незалежнасці стварылі высокі ўзровень адносін, у тым ліку і на ўзроўні народнай дыпламатыі. Ідзе пастаянны дыялог. Для развіцця нашых адносін ёсць усе магчымасці з боку Беларусі і Азербайджана", - сказаў ён на заканчэнне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі