Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 мая 2021, 16:16

Аўдонін: ідэі нацызму і экстрэмісцкіх арганізацый выкарыстоўваюць для расхіствання беларускага грамадства

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ідэі нацызму і экстрэмісцкіх арганізацый выкарыстоўваюцца для таго, каб расхістаць беларускае грамадства. Такое меркаванне выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Аляксей Аўдонін у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму. Абодва дакументы, якія раней былі прыняты дэпутатамі і адобраны Саветам Рэспублікі, зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Паводле слоў эксперта, экстрэмізм часта мае масавы характар. "Гэта не які-небудзь адзін чалавек, гэта група людзей, арыентаваных на стварэнне напружанасці ў грамадстве. Гэта можа быць і правядзенне тэрарыстычных актаў і насаджэнне нецярпімасці ў адносінах да іншых слаёў насельніцтва або прадстаўнікоў іншых нацый", - адзначыў Аляксей Аўдонін.

Ён падкрэсліў, што важна адразу выяўляць іх арганізацыю, фінансаванне, спыняць дзейнасць. "Іншага шляху няма. Нашы апаненты зацікаўлены ў тым, каб выкарыстоўваць ідэі нацызму, ідэі розных экстрэмісцкіх арганізацый для таго, каб расхістаць беларускае грамадства, прывесці яго ў стан нецярпімасці", - рэзюмаваў эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі