Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 мая 2024, 11:51

Алейнік: літоўскія ўлады фінансуюць баевікоў для звяржэння законнай улады ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Літвы аказваюць падтрымку, у тым ліку фінансавую, каляваенным фарміраванням на яе тэрыторыі, якія ставяць сабе за мэту звяржэнне законнай улады ў Беларусі. Аб гэтым у інтэрв'ю РІА Навіны заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі, якой валодае МЗС Беларусі, Літва поўнасцю падтрымлівае такія дзеянні. "Інфармацыя, якой мы валодаем, якую мы давялі ў тым ліку па дыпламатычных каналах, сведчыць аб тым, што літоўскія ўлады не проста патураюць, яны фактычна падтрымліваюць і фінансуюць падрыхтоўку каляваенных фарміраванняў, якія ставяць сабе за мэту звяржэнне законнай улады на тэрыторыі Беларусі і выкарыстанне тэрарыстычных, экстрэмісцкіх відаў дзейнасці ў адносінах да нашай краіны", - заявіў Сяргей Алейнік.

Ён таксама дадаў, што Беларусь у курсе фактаў падрыхтоўкі і фінансавання такіх ваенізаваных фарміраванняў у Літве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі