Завод па вытворчасці рухавікоў ТАА "МАЗ-Вейчай" адкрыўся ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Цырымонія афіцыйнага ўводу прадпрыемства ў эксплуатацыю адбылася 14 кастрычніка ў "Вялікім камені" з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса.
На здымку: 1000-ы рухавік, выпушчаны ТАА "МАЗ-Вейчай"