25,5 тыс. кв.м. жылля плануе ўвесці ў эксплуатацыю ў бягучым годзе ААТ "Жылбуд" г.Віцебска - гэта будуць дамы арыгінальнай канструкцыі, якія ўзводзяцца ў новых мікрараёнах Білева і Чаромушках. У мінулым годзе віцебскія будаўнікі ўвялі ў строй больш за 24 тыс. кв.м. жылля.
На здымку: маналітны дом у новым мікрараёне Чаромушкі на 168 кватэр. Ён узводзіцца на маналітным каркасе, рознапавярховы - 14,15,16 паверхаў.