Сцяг Пятніца, 13 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2026, 15:29

Праект пагаднення аб электронным гандлі накіраваны ў краіны ЕАЭС для ўнутрыдзяржаўных працэдур

Фота з архіва
Фота з архіва
23 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) адобрыў праект пагаднення аб электронным гандлі таварамі ў Еўразійскім эканамічным саюзе і накіраваў яго ў дзяржавы-члены для правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для падпісання дакумента. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў гандлёвым блоку ЕЭК.

"Пагадненне распрацавана ў рамках рэалізацыі дарожнай карты па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця электроннага гандлю ў ЕАЭС, зацверджанай кіраўнікамі ўрадаў краін саюза ў 2021 годзе. Яно накіравана, у першую чаргу на ўстанаўленне агульных правіл ажыццяўлення такога віду гандлю на ўнутраным рынку", - растлумачылі ў ЕЭК.

"Фактычна мэта праведзенай маштабнай работы заключалася ў тым, каб знізіць рызыкі ўзнікнення розных бар'ераў на шляху свабоднага перамяшчэння тавараў электроннага гандлю", - пракаменціраваў дакумент член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Ён удакладніў, што для бізнесу гэта азначае адзінства, прадказальнасць і празрыстасць рэгулявання на ўсёй тэрыторыі саюза, магчымасць прымянення электроннага дакументаабароту, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі і фінансавых выдаткаў. Для спажыўцоў размова ідзе аб адзіных нормах абароны іх правоў на ўзроўні не ніжэйшым, чым пры традыцыйным гандлі, забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, абароне персанальных даных, абмежаванні спам-рассылак.

У цэлым стварэнне комплекснага прававога асяроддзя з'яўляецца важным этапам для прадастаўлення спрыяльных умоў як для бізнесу, так і для спажыўцоў краін "пяцёркі". Забеспячэнне свабоды перамяшчэння тавараў электроннага гандлю (як матэрыяльных, так і лічбавых), а таксама спадарожных паслуг на рынку саюза дае грамадзянам доступ да шырокага асартыменту якасных тавараў з розных рэгіёнаў і адкрывае бізнесу новыя рынкі збыту.

"Пагадненне аб электронным гандлі даказвае, што свабода гандлю і абарона правоў спажыўцоў - гэта не канкурыруючыя мэты, а ўзаемадапаўняльныя прынцыпы, якія разам утвараюць эфектыўную, даверную і канкурэнтную эканоміку", - падкрэсліў Андрэй Сляпнёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі