Фота з архіва
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў IV квартале 2025 года ўзровень занятасці насельніцтва (адносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гадоў) склаў 69,2 працэнта, узровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) - 2,5 працэнта ад колькасці рабочай сілы. Такія даныя выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па праблемах занятасці насельніцтва, праведзенага Белстатам, паведамляе БЕЛТА.
Сярод насельніцтва ў працаздольным узросце ў эканоміцы Беларусі было занята 85,7 працэнта. Сярод жанчын у працаздольным узросце ўзровень занятасці складае 86,2 працэнта, сярод мужчын - 85,3 працэнта. Большая частка работнікаў пражывае ў горадзе.
Больш за ўсё беларусаў шукалі работу праз інтэрнэт або СМІ, на другім месцы - сябры, сваякі або знаёмыя. Менш за ўсё работу шукалі метадам непасрэднага звароту да работадаўдаўцы або ў службу занятасці.
Абследаванне праводзіцца ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы на штоквартальнай аснове ў мэтах атрымання інфармацыі аб колькасці рабочай сілы, занятых, беспрацоўных, а таксама асобах, якія не ўваходзяць у склад рабочай сілы па палавой прыкмеце, узросце, узроўні адукацыі і іншых дэмаграфічных і сацыяльна-эканамічных характарыстыках.-0-