У віцебскім Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання адкрылася
беларуска-расійская пошукавая выстава "Тым, хто не вярнуўся з палёту",
прысвечаная лётчыкам - героям Вялікай Айчыннай вайны. Тут прадстаўлены асабістыя рэчы і астанкі баявых машын, малюнкі
дзяцей і моладзі Беларусі і Расіі, мадэлі самалётаў і баявой тэхнікі
часоў Вялікай Айчыннай вайны, калекцыі тэматычных кніг і часопісаў аб
заваёўніках неба. Праект "Тым, хто не вярнуўся з палёту" рэалізуецца пры
ўдзеле пошукавых атрадаў з Наваполацка, Барысава, Шклова, Мінска,
Масквы. Выставу ўсе жадаючыя могуць наведаць да 24 лютага.
На здымку: на выставе.
