Дэкаднік па прыбіранні снегу аб'яўлены ў Гомелі. У навядзенні парадку прымаюць актыўны ўдзел калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, неабыякавыя гараджане. Першачарговая ўвага ўдзяляецца дваровым тэрыторыям, якія прылягаюць да сацыяльных аб'ектаў: школ, бальніц, паліклінік, дзіцячых садоў. Не застануцца без увагі прыпыначныя пункты грамадскага транспарту, паркоўкі і тратуары.На здымку: у час прыбірання снегу.
