Сцяг Пятніца, 17 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:22 22 ліпеня 2020

Палявыя зборы ў 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе

36 салдат-рэзервістаў удзельнічаюць у палявых зборах у 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе ў Магілёве. Служба ў рэзерве для салдат доўжыцца 3-4 гады - у залежнасці ад адукацыі. На зборы яны прыходзяць раз у год на 42 дні. У рэзерв трапляюць юнакі, якія па сямейных прычынах не могуць праходзіць тэрміновую службу, і тыя, хто з'яўляецца патрэбным спецыялістам у арганізацыі або на прадпрыемстве, дзе працуе. На палявых зборах аб'ядноўваюць салдат усіх відаў службы.

На здымку: у час устаноўкі механізаванага моста.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі