Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:34 10 верасня 2018

Новае міні-футбольнае поле адкрылася ў Высокім

Падарункам дзецям з горада Высокае да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Брэсцкай вобласці "Дажынкі-2018" стала новае міні-футбольнае поле са штучным пакрыццём на тэрыторыі Высокаўскай сярэдняй школы. Створана яно па сацыяльным праекце "Bonfesto - дзецям", які сумесна рэалізуюць Тураўскі малочны камбінат, Беларуская федэрацыя футбола і мясцовыя органы ўлады. З важнай падзеяй дзяцей павіншавалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў, намеснік дырэктара Тураўскага малочнага камбіната Наталля Чэрнік. Пачэсныя госці ўручылі мячы, спартыўную форму і смачныя падарункі.

На здымку: у час сустрэчы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі