Беларусь плануе правесці пэўную інвентарызацыю адносін з замежнымі ваеннымі аташэ. Аб гэтым заявіў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка па выніках брыфінгу па актуальных пытаннях ваеннай палітыкі, будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі. У пасяджэнні ўдзельнічалі акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Беларусі прадстаўнікі замежнага ваенна-дыпламатычнага корпуса з больш як 20 дзяржаў.На здымку: у час пасяджэння.
