Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 студзеня 2015, 15:43

Віктар Шчацько: Дэкрэт нумар 5 дасць магчымасць навесці парадак у кадравай палітыцы краіны

Дэкрэт нумар 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый" дасць магчымасць навесці парадак у кадравай палітыцы краіны. Такое меркаванне выказаў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па аграрнай палітыцы Віктар Шчацько.


"Нямала было праціўнікаў гэтага дакумента, але, нягледзячы на гэта, дакумент падрыхтаваны, падпісаны, уступіў у сілу і ўжо даў магчымасць на пачатковым этапе вырашыць шэраг спрэчных момантаў і зняць шэраг праблемных пытанняў у кадравай палітыцы краіны. Дэкрэт дасць магчымасць навесці парадак у гэтай сферы", - лічыць парламентарый.


Віктар Шчацько расказаў, што раней ён курыраваў рэалізацыю кадравай палітыкі ў Мінскай вобласці і неаднаразова сутыкаўся з такімі сітуацыямі, калі кіраўнік, напрыклад, райвыканкама, каб пазбавіцца ад нядбайнага супрацоўніка, даваў не толькі добрыя рэкамендацыі пра яго патэнцыяльнаму работадаўцу, але і пісаў станоўчую характарыстыку для далейшага працаўладкавання, толькі каб "пазбавіцца ад яго". "Дэкрэт цяпер выключае такую магчымасць. Калі кандыдату на кіруючую пасаду была дадзена характарыстыка, якая змяшчае заведама недакладную інфармацыю, кіраўнік арганізацыі, які яе падпісаў, такім чынам парушае заканадаўства і падпадае пад артыкул. Цяпер нядобрасумленным работнікам ні блат, ні чыйсьці званок не дапамогуць, у дэкрэце ўсё агаворана і заканадаўча замацавана", - падкрэсліў дэпутат.


Таксама эксперт адзначыў, што ў дакуменце прапісаны заахвочвальныя меры. "Калі прадпрыемства працуе эфектыўна і прыбыткова, то чаму б за гэта не заахвочваць сваіх супрацоўнікаў. Ну а калі нехта нанёс урон, то кампенсаваць яго стала прасцей. Згодна з раней дзеючым заканадаўствам, урон можна было спагнаць толькі праз суд, сёння гэты вузел развязаны: нанёс урон - кампенсуй, кіраўнік прадпрыемства або арганізацыі атрымаў права спаганяць з нядбайнага супрацоўніка, калі той нанёс урон", - адзначыў Віктар Шчацько.


Старшыня пастаяннай камісіі лічыць, што гэтага дакумента краіне не хапала. "Дэкрэт, несумненна, прынясе сваю карысць, толькі кіраўнікам арганізацый трэба выкарыстоўваць нормы, прапісаныя ў дакуменце, у поўнай меры і не баяцца, як гэта цяпер адбываецца на некаторых прадпрыемствах", - падкрэсліў парламентарый.


Дэкрэт нумар 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый" уступіў у сілу 1 студзеня 2015 года.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі